Маштаб эпідэміі каронавірусу ў Беларусі дасягнуў веснавога піку



У Беларусі ўпершыню з канца траўня за суткі зарэгістравана больш як 900 новых выпадкаў COVID-19. Памерлі за апошнія суткі чатыры чалавекі. Агульная колькасць выпадкаў каронавірусу з пачатку эпідэміі перавысіла 94,5 тысячы, з якіх больш за 84 тысячы пацыентаў ужо ачунялі і выпісаныя з лякарняў, а больш за 960 – памерлі.

Як сцвярджае міністэрства аховы здароўя, медыцынскія ўстановы забяспечаныя лекамі і сродкамі індывідуальнай абароны. Створаны запас сродкаў індывідуальнай абароны дазваляе забяспечыць працу арганізацый аховы здароўя ў сярэднім на працягу больш як двух месяцаў.

Беларускае Радыё Рацыя