У дачыненні да Эдуарда Пальчыса завялі крымінальную справу
У дачыненні да затрыманага грамадскага і палітычнага актывіста Эдуарда Пальчыса завялі крымінальную справу. Пра гэта стала вядома телеграм-каналу motolkohelp.
Пальчыс павінен быў сёння выйсці на волю з ЦІП на Акрэсціна пасля 30 сутак адміністрацыйнага арышту, аднак яго не выпусцілі.
Паводле даных телеграм-канала, Пальчыс затрыманы па крымінальнай справе, якая расследуецца ўпраўленнем Следчага камітэта па Менску. Цяпер ён у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.
Эдуард Пальчыс знік 27 верасня. Родныя і абарона Пальчыса каля двух тыдняў не мелі пацверджання таму, што ён знаходзіцца ў ЦІП.
Пальчыс уваходзіць у склад Нацыянальнага забастовачнага камітэта, які быў створаны для падтрымкі рабочых, што абвясцілі забастоўку пасля прэзідэнцкіх выбараў.