Выйшаў зборнік годных беларускіх песень
У продажы з’явіўся зборнік «Годныя песні». У ім знойдзем найлепшыя нацыянальныя творы і ноты да іх: «Пагоня», «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», «Спадчына», «А хто там ідзе?» і іншыя выбітныя кампазіцыі. Апрацоўкі і рэдакцыі твораў, якія ўвайшлі ў зборнік, прызначаны для прафесійных, аматарскіх і вучэбных харавых калектываў змешанага складу.
Набыць можна ў Акадэмкнізе ці анлайн на symbal.by. Кошт – 4-5 рублёў.
У зборнік увайшлі творы беларускіх аўтараў, у якіх адлюстравана любоў і павага да Радзімы. Творы, што абуджаюць патрыятычныя пачуцці і надаюць моцы.
Гэтыя песні шматразова маглі чуць жыхары сталіцы ў выкананні Вольнага хору на перфомансах у метро, тэатрах, гандлёвых цэнтрах.
Паглядзіце, якую акцыю салідарнасці зладзіў Вольны хор у гандлёвым цэнтры «Рыга»:
Сёння, як ніколі, варта вучыць дзяцей і дарослых беларускім песням, узгадоўваць культуры масавага спеву, адраджаць шматвекавую традыцыю беларускай харавой культуры.
Спеўнік «Годныя песні» мусіць стаць добрым падмуркам для стварэння сапраўднага «Свята Песні» ў Беларусі.
Ініцыяваў выданне вядомы музыка Сяржук Доўгушаў, над зборнікам працавалі хормайстар Галіна Казіміроўская і кампазітар Кастусь Яськоў.
Зборнік выйшаў дзякуючы ахвяраванням беларусаў з усяго свету.
Паводле прэс-рэлізу