У Полацку адбудзецца вечарына „Расстраляная літаратура”
29 кастрычніка 1937 году ў Беларусі за ноч расстралялі 132 беларускіх грамадскіх і культурных дзеячаў. У Полацку чарговы раз згадаюць пра іх падчас літаратурнай вечарыны.
Гэтая дата ўвайшла ў гісторыю, як самая чорная, трагічная ноч беларускай культуры. Традыцыйным стала правядзенне прысвечаных ёй вечароў памяці. Да акцыі далучыўся і Музей беларускага кнігадрукавання.
Кожны можа стаць удзельнікам і прачытаць верш любога з расстраляных паэтаў, альбо проста пабыць гледачом і тым самым далучыцца ды гэтай балючай тэмы.
Вечарына адбудзецца 29 кастрычніка ў чацвер, пачатак у 15:30. Уваход вольны.