Вядоўцу YouTube-канала ФК «Рух» прысудзілі 8 сутак арышту
8 сутак адміністрацыйнага арышту за акцыю пратэста атрымаў Пётр Бутрым. Выпускнік факультэта фізічнага выхавання БрДУ з’яўляецца вядоўцам YouTube-канала берасцейскага футбольнага клуба «Рух», што гуляе ў вышэйшай лізе. Пра гэта паведамляе партал «by.tribuna.com» і пацвярджаюць валанцёры незарэгістраванага праваабарончага цэнтру «Вясна»:
– 28 кастрычніка адбылося судовае пасяджэнне над Пятром Бутрымам. Суддзя Грушко. Прысутнічала добрая група падтрымкі, не менш 10 чалавек. Судзілі Пятра за 25 кастрычніка, гэта была нядзельная акцыя. У выніку – 8 сутак адміністрацыйнага арышту.
Мэтамі нядзельнай акцыі ў Берасці, за якую судзілі Пятра Бутрыма, супадалі з заяўленай менскай акцыяй – «Народнага ўльтыматуму». Пратэстуючыя патрабавалі: неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных вязняў, спынення гвалту сілавікоў і адстаўкі Аляксандра Лукашэнка.
Беларускае Радыё Рацыя