З Опернага тэатра звальняюць вядучага саліста



Звольнены па прычыне ўдзелу ў відэазвароце дзеячоў культуры.

Ілля Сільчукоў — вядучы саліст Вялікага тэатра оперы і балета, лаўрэат 16 міжнародных конкурсаў вакалістаў — звольнены з тэатра. Прычына — удзел у відэазвароце дзеячаў культуры ў сувязі з Народным ультымумам.

Таксама з гэтага тэатра звольнілі дырыжора Андрэя Галанава, па той жа прычыне. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, уладальнік медалю Францыска Скарыны.

Звольнілі таксама першую скрыпку аркестра Оперы Рэгіну Саркісаву, якая падпісала ліст дзеячаў культуры, а таксама скрыпачку Алу Джыган і альтыстку Аляксандру Пацёміну.

tuzinfm.by