Прэс-канферэнцыя “Культурны пратэст у Беларусі” адбудзецца 29 кастрычніка
Канферэнцыя пройдзе ў анлайн-фармаце. На ёй удзельнікі абмяркуюць беларускі культпратэст і як Беларускі фонд культурнай салідарнасці дапамагае звольненым за грамадзянскую пазіцыю дзеячам культуры.
Апроч абмеркавання важных для беларускага культпратэсту момантаў, спікеры правядуць паралелі са сталінскімі рэпрэсіямі ў сімвалічны для гісторыі краіны дзень: у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў падвалах менскай турмы НКУС былі расстраляныя і пахаваныя ў Курапатах больш за 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: літаратары, лекары, настаўнікі, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі навукі і культуры.
У Менску ж у гэты дзень традыцыйна пройдзе тэматычнае мерапрыемства ў Курапатах.
Спікеры прэс-канферэнцыі:
Зоя Белахвосцік — народная актрыса Беларусі, былая акторка Купалаўскага тэатра
Ганна Севярынец — настаўніца, пісьменніца, даследчыца беларускай літаратуры
Вольга Шпарага — філасофка, кандыдатка філасофскіх навук, прадстаўніца асноўнага складу Каардынацыйнага савета
Сяргей Будкін — журналіст, прадусар, адзін з лідараў Фонду культурнай салідарнасці
Калі: 29 кастрычніка ў 15:00 (па беларускім часе)
Дзе: Zoom (анлайн)
Працягласць: 1 гадзіна
Рэгістрацыя праз гугл форму:тут