Дэкан ФКСіC БДУІР адмовілася адлічваць студэнтаў і звальняецца
Крыніца ў ВНУ паведаміла dev.by, што дэкан Факультэта камп’ютарных сістэм і сетак (ФКСіC) Марына Лукашэвіч адмовілася падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў свайго факультэта і напісала заяву па ўласным жаданні.
У чаце ФКСіС учора і сёння — дзясяткі «Дзякуй!» Марыне Міхайлаўне ад студэнтаў за «смелы і прынцыповы ўчынак». Наша крыніца кажа, што яна не падпісала загад аб адлічэнні каля 30 студэнтаў (за дакладнасць лічбы крыніца, праўда, не ручаецца). Спісы прыйшлі з РУУС.
Марына Лукашэвіч напісала заяву на звальненне па ўласным жаданні з 1 лістапада. Далей яе абавязкі будзе часова выконваць намеснік дэкана Уладзімір Гаравы.
Крыніца таксама распавяла, што звольніўся з ВНУ кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Валерый Прытков. Паводле яго слоў, кіраўніцтва БДУІР паведаміла выкладчыку, «вядомаму сваёй пазіцыяй», што не падоўжыць яму кантракт, — і 26 кастрычніка той напісаў заяву. Валерый Аляксандравіч напісаў dev.by, што не гатовы абмяркоўваць гэтую тэму і папрасіў пакінуць яе без яго каментароў.
Таксама ўчора некалькім супрацоўнікам БДУІР, якія далучылісяз панядзелка да страйку і прынялі ўдзел у запісе відэа, знайшлі замену і адхілілі іх ад заняткаў.