Сяргей Будкін: Культурныя дзеячы не могуць быць па-за палітыкай



У Беларусі адбываюцца масавыя звальненні, затрыманні, арышты і накладанні штрафаў на дзеячоў культуры, нязгодных з рэжымам. Створаны ў Вільні Фонд культурнай салідарнасці мусіць дапамагаць ім у такіх сітуацыях.

Першыя вынікі дзейнасці Фонду падвёў падчас анлайн-канферэнцыі адзін з лідараў ініцыятывы Сяргей Будкін:

– За два месяцы выплачана 1 42 377 еўра, 634 чалавекі іх атрымалі. Там ёсць дзеячы культуры і пакуль іх аддзяліць ад агульнай масы немагчыма. І мы зараз будзем проста весці статыстыку. Таму мы зараз фармуем каманду і настройваем усю працу. Па кожным выпадку трэба разбірацца індывідуальна.

Паводле прагнозу Сяргея Будкіна, колькасць зваротаў у Фонд культурнай салідарнасці будзе павялічвацца. Акрамя грашовай падтрымкі, разглядаецца мажлівасць уладкавання культурніцкіх дзеячоў Беларусі ў адпаведныя праекты на тэрыторыі Еўрапейскага звязу.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск