Кіраўнік страйкаму «Гродна Азот» Юры Рававы распавёў пра сітуацыю са страйкам



Кіраўнік страйкаму «Гродна Азот» Юры Рававы расказаў «Настоящему времени» пра цяперашнюю сітуацыю на прадпрыемстве. Юры з 24 жніўня знаходзіцца ў Польшчы, але трымае пастаянную сувязь са страйкоўцамі ў самой Гародні:

Нязгодных, вядома, пераважная большасць. Гатовых пратэставаць не так шмат. Вельмі вялікая сіла за тэхналагічным персаналам, які абслугоўвае буйнатанажныя цэхі на нашым прадпрыемстве, таму што яны разумеюць, што яны незаменныя, на іх стажаванне ідзе вельмі вялікі час.

Іх 26-га жніўня раніцай заганялі сілавікі з драбавіком у руках, адціскалі са шчытамі, заганялі на прахадную, у той час як яны не хацелі туды заходзіць і сабраліся каля прахадной на пратэст. Але гэта, наадварот, яшчэ больш раззлавала людзей. Шмат хто проста не прыходзіць, не паднімае слухаўку і застаецца дома, многія на бальнічным. Тэхналагічны персанал адкрыта не выступае, не ўступае ў страйк, але ў іх ужо ідуць прагулы. Мне цяжка сказаць, якая гэта канкрэтная колькасць людзей, але яна блізкая да сотні. Прычым гэтыя людзі незаменныя, гэта важны тэхналагічны персанал. Угаворы змяняюцца жорсткім ціскам.

У сераду 12 чалавек звольнілі, потым кіраўніцтва зразумела, што звольнілі іх няправільна, што ўсё гэта лёгка рассыплецца нават у цяперашняй сітуацыі. Кіпенне адбываецца каласальнае на нашым прадпрыемстве. Персаналу, асабліва тэхналагічнага, проста жорстка бракуе.

Беларускае Радыё Рацыя