«Збіваюць, хапаюць, судзяць і мне гэта надаела» – рэпартаж Генадзя Барбарыча
Светлашумавыя гранаты і стрэлы гумавымі кулямі па людзях – так выглядае дыялог Лукашэнкі з народам. АМАПу з дубінкамі і нявядомых у балаклавах ужо мала. Чарговыя мірныя вулічныя пратэсты, заклікі да ўсеагульнай забастоўкі і рашучае “Сыходзь, уходи!», ніяк не кранаюць дыктатара. Але і вуліца не здаецца.