Чаму мяжа з Расеяй застаецца адкрытай?
Перапыненне наземнай сувязі з краінамі-суседзямі Беларусі, апрача Расеі стварыла шмат праблемаў для вяртання назад беларускім грамадзянам. Колькасць каронавірусу ў Польшчы, Украіне, а таксама ў Беларусі набывае дынаміку, прычым значна большую, як за першай хваляй.
З Украіны кажа палітык, публіцыст Сяргей Высоцкі:
– Я сам патрапіў у досыць далікатную сітуацыю з гэтым закрыццём мяжы. Таму што, наколькі можна зразумець, зараз узнікаюць дадатковыя пытанні, таму што цягнікі ўжо не ходзяць з Украіны, цяпер не будуць хадзіць аўтобусы, застаецца толькі самалёт. Хочацца спадзявацца, што самалёты будуць лётаць. Разам з тым трэба прызнаць, што ва Украіне сапраўды вельмі цяжкая сітуацыя з каронавірусам. Людзі тут вельмі крытычна настроеныя і кажуць пра правал дзяржаўнай палітыкі па гэтай тэме. Па 7000 чалавек захворвае ў суткі, і больш за 700 медыкаў захворвае па краіне. Гэта вельмі сур’ёзныя і страшныя паказчыкі.
Ва Украіне чакаюцца больш жорсткія меры карантыну, бо сітуацыя выходзіць з-пад кантролю.
Таксама ўводзяцца чырвоныя зоны ў Польшчы.
Разам з тым, беларусы маюць падставы не давяраць неабходнасці такога хуткага „рэагавання” на закрыццё мяжы. У той час, калі за ўсходняй беларускай мяжой каронавірус нікуды не знік, і Расея займае другое месца паводле хворых у свеце. Чаму там мяжа застаецца адкрытай? – задаюць пытанні Беларусі.
Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя