У Берасці адлічэнні пратэстуючых студэнтаў
Пра гэта паведамляюць як мясцовыя СМІ, так і краёвыя Telegram-каналы.
Сярод іх і ўдзельнік сёлетніх пратэстаў у горадзе над Бугам — Арсень Сіняк, ужо былы студэнт 2 курса факультэта электронна-інфармацыйных сістэм (ФЭІС) БрДТУ:
– Мне ніяк не паведамілі. Я проста ў тэлеграм-канале “Нехта” ўбачыў фотадакумент, у якім загад. У загадзе было маё прозвішча. Да гэтай пары не хадзіў у дэканат. Мяне, канешне, туды спрабавалі паклікаць, але я выдатна разумею, што не трэба гэтага рабіць, таму што мне ўручаць позву ў армію. Людзі з дэканата мне напісалі, і я запытаўся наўпрост, ці будзе мне ўручана позва. Мне адказалі, што так. Таму я адказаў, што я лепш не прыйду.
Арсень Сіняк ужо двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 23.34 КаАП РБ і за тое ў суме адбыў 25 сутак арышту ў ізалятары. Акрамя таго, малады чалавек падазраваны па крымінальнай справе за падзеі на «вадамётным».
«Падчас сустрэчы пракурора вобласці Віктара Клімава са студэнтамі БрДТУ я выйшаў з аўдыторыі, бо гэта быў фарс. Можа. па сукупнасці гэтых прычын мяне і адлічылі», – зазначыў Арсень Сіняк.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:
Беларускае Радыё Рацыя