Пружанская міліцыя помсціць актывістам
Пружанскія ахоўнікі рэжыму вырашылі расправіцца з мясцовымі актывістамі. Шасцёра атрымалі позвы ў аддзел міліцыі па заведзеных на іх адміністрацыйных справах.
Па апошніх неафіцыйных дадзеных, актывістаў Ганну Баран і Алега Кулешу пасля допыту ў Пружанскай міліцыі павезлі ў Берасце і дзесьці на трасе перадалі ў рукі Берасцейскаму ГУБОПіку, кажа адзін з актывістаў Міхась:
– Мы мяркуем, што з-за нейкай актыўнасці ў Пружанах, што Ганна і Алег вельмі актыўна тут вялі дзейнасць. Мы чакаем яшчэ двух нашых актывістак – Наталлю Васіну і Вольгу Ільяшук. Адной было на 11-ць, другой на палову 11-й. Дагэтуль яшчэ знаходзяцца ў РАУСе. Невядома, што з імі там адбываецца.
Пакуль рыхтавалася інфармацыя, стала вядома, што адпусцілі з міліцыі Наталлю Васіну і Вольгу Ільяшук, але забралі ў залог залатыя завушніцы і пярсцёнкі. Сказалі, што аддадуць пасля аплаты штрафу. Суд за нядзельную акцыю адбудзецца толькі ў панядзелак, а міліцыянты ўжо ведаюць пра яго рашэнне, абураецца Міхась.
Ганна Баран
Алег Кулеша
Беларускае Радыё Рацыя