Уладзімір Драбышэўскі: Веру можа падмяняць ідэалогія



Гомельскі святар Беларускай Праваслаўнай Царквы Уладзімір Драбышэўскі стаў вядомым пасля таго, як выйшаў на пратэстныя акцыі з плакатам „Спыніце гвалт”. За ўдзел у мірных акцыях протаіерэя двойчы судзілі, у выніку чаго ён правёў 25 сутак у ізалятары часовага ўтрымання.

Пра сумленне ў супрацоўнікаў міліцыі і пра свой арыштанцкі вопыт святар Уладзімір Драбышэўскі распавядае Міколу Бянько:

– Я пытаў ці падабаецца такая праца, як пасля спіцца? Некалькі чалавек фармулявалі маё пытанне: „Вы маеце на ўвазе сумленне?” Я ўсё ж такі як святар, хрысціянін, прытрымліваюся таго пункту гледжання, што ў кожнага чалавека ёсць сумленне, нават у беларускага міліцыянта з унутраных органаў. Дык вось яны казалі: „Так, мы спім спакойна, у нас усё добра”. 

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Выпускнік фізічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Уладзімір Драбышэўскі 20 гадоў таму стаў праваслаўным святаром. Ён з’яўляецца таксама бацькам шасцярых дзяцей.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель