Максім Іўкін: Гэта нечаканы, але вельмі прыемны і пазітыўны працэс
Штовечар у менскіх дварах адбываюцца пратэстныя канцэрты.
“Гэта нечаканы, але вельмі прыемны і пазітыўны для беларускай нацыянальнай культуры працэс”, – кажа лідар гурта “Балцкі субстрат” Максім Іўкін.
– Я думаю, што людзі пачынаюць адкрываць для сябе невядомыя пласты беларускай культуры. Культура развівалася ўвесь час, але развівалася трохі адасоблена ад агульнай масы. У большасці сваёй народ спажываў спачатку савецкую, пасля постсавецкую культуру. А зараз вось на хвалі гэтых апошніх падзеяў народ пачаў цікавіцца менавіта беларускім, мясцовым, і адкрываюць для сябе новыя імёны, новую музыку.
У падобных дваравых канцэртах удзельнічае і менскі гурт “Балцкі субстрат”. Канцэрты адбываюцца пераважна ў акустычным фармаце і часам не поўным складам, але заўжды яны праходзяць сардэчна і цёпла.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя