Парламенцкія выбары ў Грузіі



У суботу, 31 кастрычніка, у Грузіі праходзяць чарговыя парламенцкія выбары.

У гэтай краіне памянялася выбарчая сістэма. 120 дэпутатаў будуць абраныя па партыйных спісах, яшчэ 30 па мажарытарных акругах. На папярэдніх выбарах у 2016 годзе 77 дэпутатаў абіралася па партыйных спісах і 73 па мажарытарных акругах.

Зацверджаная сёлета парламентам новая выбарчая сістэма знізіла праходны бар’ер для ўдзельнікаў выбараў з 5% да 1%. Новым ёсць зацверджанне, пры якім перамогшая на выбарах партыя зможа сфармаваць урад толькі пры ўмове атрымання больш 40% галасоў выбарцаў.

Паводле Цэнтральнай выбарчай камісіі, у парламенцкіх выбарах у Грузіі возьмуць удзел 50 суб’ектаў – 48 палітычных партый і два выбарчыя блокі. Права голасу маюць 3 526 023 выбарцаў, уключна з 14 170 выбарцамі за мяжой. На тэрыторыі Грузіі будуць адчынены 3 657 выбарчых участкаў. За межамі Грузіі ў 38 краінах выбары пройдуць на 52 выбарчых участках.

ЦВК Грузіі адзначае, што ў краіне адмыслова створаны 127 выбарчых участкаў, на якіх галасаванне з дапамогай пераносных скрыняў будзе праходзіць сярод грамадзян, якія заразіліся каронавірусам і знаходзцяцца на лячэнні ў стацыянарах, спецыяльных гатэлях, дома і на каранціне. У галасаванні на гэтых выбарчых участках возьмуць удзел 10 845 грамадзян.

Адначасна з парламенцкімі выбарамі ў Грузіі ў Аджарыі 31 кастрычніка пройдуць выбары ў Вярхоўную раду Аджарскай аўтаномнай рэспублікі.

Беларускае Радыё Рацыя