Наталля Сацункевіч: Гэта відавочны акт запужвання



231 чалавек падазраваны ў крымінальнай справе паводле нядзельных мірных сходаў у Менску 1 лістапада. Пра гэта заявіў Следчы камітэт Першамайскага раённага аддзела сталіцы. Справа ўзбуджана па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса — “дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.

Гэта незвычайная сітуацыя для Беларусі, лічыць праваабаронца “Вясны” Наталля Сацункевіч:

– Па падзеях апошніх нядзельных маршаў ёсць кропкавыя ўзбуджэнні крымінальных справаў, але не такія масавыя. Гэта відавочна такі акт запужвання людзей, якія ходзяць на мірныя пратэсты ў нядзелю ды ў іншыя дні. І гэта вельмі добра карэлюе з заявамі Аляксандра Лукашэнкі на мінулым тыдні.

Праваабаронца адзначыла, што па інфармацыі, якая ёсць у СМІ ды іншых крыніцах, відавочна, што першага кастрычніка адбываўся менавіта мірны сход, і ніякіх дзеянняў, якія б груба парушалі грамадскі парадак, не заўважана.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” нагадвае: калі вы зазналі крымінальны пераслед, то тэрмінова звяртайцеся па дапамогу. Кантакты можна знайсці на сайце spring96.org:

тэлеграм-бот @viasna_bot 

гарачая лінія:

+375 17 377 55 40 +375 44 734 45 51 +375 29 835 94 49

Ева Бардзілоўская, Беларускае Радыё Рацыя