Іван Краўцоў: Вам дакладна хопіць турмаў?



Уключыце дзейнай уладзе інтэрнэт – пакажыце ім фатаграфіі скатаваных людзей, якіх адвазілі хуткай з РУУСа і Акрэсціна. Пакажыце ім рабочых, якія прайшлі шмат кіламетраў, каб падтрымаць адзін аднаго на страйку – так пачынаецца зварот сябра Каардынацыйнай рады Івана Краўцова да дзейнай улады:

– Пакажыце ёй вуліцы гарадоў у мінулую нядзелю, пакажыце ёй 400 тысяч чалавек са сцягамі і белым адзенні ў Менску, якія крычаць “Сыходзь!”

Сябры, не здавайцеся, не адчайвайцеся! Мы – на пачатку шляху, але мы ўзялі вельмі добры старт. Улада спрабавала ўтаймаваць нас сілай. Яна спрабуе ўтаймаваць нас сваім ігнараваннем і рэпрэсіямі. Улада чакае, калі мы спужаемся, пакуль стомімся і нам надакучыць. Будзе цяжка, часам будзе здавацца, што нічога не атрымаецца, але гэта не так. Нельга паддавацца.

Калі здаецца, што ўсё згублена, усё ўжо выратавана. Гэта сказала Марыя Калеснікава падчас стрыму 21 жніўня. Зараз Марыю вінавацяць у закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі, якое здзейсненае з выкарыстаннем СМІ або інтэрнэту. Але тысячы беларусаў паўтараюць гэтыя словы, і я, Іван Краўцоў, паўтараю гэтыя словы: “Вам дакладна хопіць турмаў?”.

Выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў цяпер знаходзіцца ў Кіеве. Яшчэ ў верасні ён выслаў у Следчы камітэт Беларусі заяву аб распачынанні крымінальнай справы ў дачыненні да невядомых асобаў, якія ўчынілі, як мяркуе Краўцоў, у дачыненні да яго супрацьпраўныя дзеянні: выкраданне і незаконнае пазбаўленне волі, калі вывезлі яго ва Украіну.

Беларускае Радыё Рацыя