Працягваецца імунізацыя насельніцтва ад грыпу



За два месяцы кампаніі па масавай вакцынацыі насельніцтва супраць грыпу прышчэпку ўжо атрымала амаль 40% жыхароў краіны, а гэта планаваная лічба, – паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Наперадзе яшчэ месяц імунізацыі, таму сёлета можа быць прышчэплена да 50% грамадзян.

Гэта адзіны эфектыўны сродак абароны ад такога цяжкога віруса, – кажа лекар Вера Селюжыцкая:

– Праводзіць вакцынацыю супраць грыпу, паколькі гэта адзіны эфектыўны спосаб у барацьбе з інфекцыяй. Мы ведаем выказванне: “Хваробу лягчэй папярэдзіць, чым лячыць” Грып – высокантэгіёзнае віруснае захворванне, якое распаўсюджана паўсюдна. Вірусы грыпу тыпу А і В адрозніваюцца вялікай агрэсіўнасцю, якая за лічаныя гадзіны можа выклікаць у арганізме чалавека незваротныя змены.

Суразмоўца дадае, што зараз у медыкаў галоўная задача – не дапусціць сумяшчэння грыпу і каронавіруса. Пакуль другая хваля COVID-19 праходзіць на фоне павелічэння сезонных вострых рэспіраторных інфекцый.

Беларускае Радыё Рацыя