Не стала праваабаронцы Аляксея Хвосціка



Сумная вестка прыйшла з Маладэчна – не стала вядомага беларускага праваабаронцы Аляксея Хвосціка, ён памёр у шпіталі.

Аляксей Хвосцік у маладосці скончыў Харкаўскі авіяцыйны інстытут, радыёфакультэт. Працаваў у сакрэтным канструктарскім бюро, якое стварала балістычныя ракеты. Працаваў на Урале ў горадзе Міас.

У 1990-ыя гады ён рэзка змяніў род занятку – атрымаў новую адукацыю, стаў юрыстам і займаўся праваабаронай. У 1990-ыя абраны дэпутатам Менскага абласнога савету. Быў сябрам БХК і правабарончага цэнтру „Вясна”. Сябры і калегі будуць памятаць яго як вельмі прынцыповага і зычлівага чалавека.

Светлая памяць…

Беларускае Радыё Рацыя