За суткі ў Беларусі выяўлена 984 новых выпадку каронавіруса
Міністэрства аховы здароўя апублікавала звесткі пра захворванне COVID-19 на 4 лістапада. За мінулыя суткі дыягназ быў пацверджаны ў 984 пацыентаў.
Пакуль гэта самы вялікі сутачны прырост захворвання, яле не рэкорд — дакладна такая ж колькасць захварэлых была зафіксаваная 29 кастрычніка. З пачатку эпідэміі каронавірус выяўлены ў 102313 чалавек.
За суткі было зроблена 25274 тэстаў, а ўсяго за ўвесь час — 2,57 млн.
Міністэрства аховы здароўя прызнала смерць яшчэ трох пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй. Агульная колькасць ахвяр пандэміі набліжаецца да тысячы — 995 чалавек.
Выпісаныя і ачунялі 88701 чалавек, у тым ліку 716 за апошнія суткі.