Заснавана народная прэмія імя Ніны Багінскай
Заснавана Народная прэмія за асабістую мужнасць імя Ніны Багінскай. З ініцыятывай аб заснаванні прэміі выступіла група грамадзян, распрацавана палажэнне аб прэміі і створана апякунская рада.
Прэмія будзе прысуджацца штомесяц. Лаўрэатаў будуць выбіраць з ліку кандыдатаў, прапанаваных грамадзянамі. Сродкі на прэмію збіраюцца праз краудфандынг.
«Імя Ніны Багінскай, як і сотні тысячаў іншых гераічных імёнаў з Беларусі, якія да нядаўняга часу былі вядомыя вузкаму колу людзей, цяпер захапляюць увесь свет сваёй мужнасцю, стойкасцю і адвагай у барацьбе за дэмакратычныя каштоўнасці. Безумоўна, што ўсе імёны гэтых людзей заслугоўваюць прызнання і падзякі», – адзначаюць ініцыятары прэміі.
На іх думку, «Ніна Багінская стала не проста сімвалам пратэстаў, яна стала сімвалам мужнасці і перамогі над вечным страхам, у якім наш народ жыў многія дзесяцігоддзі» .
Беларускае Радыё Рацыя