У Польшчы ўводзяць новыя абмежаванні ў сувязі з каронавірусам
Падчас канферэнцыі 4 лістапада прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі прадставіў наступныя крокі ў барацьбе з COVID-19. Ён у прыватнасці заклікаў палякаў абмежаваць сваю мабільнасць і заставацца дома.
Што зменіцца ад гэтай суботы?
Дыстанцыйнае навучанне пашыранае на вучняў 1-3 класаў, а перыяд дыстанцыйнага навучання для вучняў з 4 класа па 29 лістапада будзе падоўжаны,
для падтрымкі аддаленай працы настаўнікаў урад выдаткуе дадатковы ваўчар на набыццё аксесуараў для аддаленай працы – 500 злотых,
вельмі прынцыповыя абмежаванні закрануць усе ўстановы культуры – тэатры, кінатэатры, музеі,
тэатры, галерэі, усе ўстановы, якія прадастаўляюць культурныя паслугі, будуць часова закрыты, бо ўрад хоча паменшыць грамадскі рух,
гасцінічныя паслугі будуць даступныя толькі бізнэс-падарожнікам,
у сферы гандлю наступныя абмежаванні – у меншых крамах плошчай да 100 м2 можна будзе знаходзіцца 1 чалавеку на 10 м2, а ў крамах плошчай 100м2 і больш 1 чалавек на 15м2,
крамы ў гандлёвых цэнтрах будуць зачыненыя, за выключэннем прадуктаў, аптэк, касметычных вырабаў і паслуг.
Усе змены набываюць моц з суботы, а для школ – з панядзелка і будуць працягвацца найменш да 29 лістапада.
Беларускае Радыё Рацыя