Лукашэнка і Пуцін пагутарылі па тэлефоне
Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову, паведаміў неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Лукашэнкі „Пул Першага”.
За гадзіну размовы бакі абмеркавалі „распаўсюджванне COVID-19 вакол Беларусі і Расеі, а таксама ўнутры дзвюх краін”, „арганізацыю вытворчасці вакцыны ў Беларусі з выкарыстаннем расійскіх тэхналогій і тэхналагічнага працэсу (Лукашэнка прапанаваў — Пуцін падтрымаў)”, „сітуацыю ў ЗША, Польшчы, Літве, Украіне”, „актуальныя пытанні ўнутранага парадку дня Расіі і Беларусі”, „перавалку нашых тавараў з порта Усць-Луга, пытанні ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва”, а таксама „пачатак перамоў па пастаўках вуглевадародаў — нафты і газу — у Беларусь у наступным годзе (у гэтай частцы дамовіліся дзейнічаць аператыўна)”, „магчымасць набыцця радовішча нафты на тэрыторыі Расеі (ідэю Лукашэнкі Пуцін падтрымаў)”, „завяршэнне работ па ўключэнні першага энергаблока Беларускай АЭС у нашу энергасістэму”.
Як паведаміла прэс-служба Крамля, „з абодвух бакоў пацверджаны настрой на далейшае ўмацаванне расейска-беларускіх саюзніцкіх адносін”. „Дадзеная высокая ацэнка супрацоўніцтву ў барацьбе з распаўсюджваннем каронавірусной інфекцыі. У гэтым кантэксце адзначанае вялікае значэнне дамоўленасці аб пастаўках у Беларусь расійскай вакцыны. Разгледжаныя шэраг практычных пытанняў узаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы”, — адзначаецца ў рэлізе.
Акрамя таго, Лукашэнка праінфармаваў Пуціна „аб наяўнай сітуацыі ў рэспубліцы”, „абмеркаваная таксама праблематыка ўрэгулявання нагорна-карабахскага канфлікту”, „умоўлена аб працягу кантактаў на розных узроўнях”.