Віктар Клімус: Канфіскаваную машыну па сённяшні дзень не вярнулі



 

Так і не вярнулі ўласнае аўто берасцейскаму грамадскаму дзеячу Віктару Клімусу.

Яно было канфіскаванае па надуманым прычынам — стаяла ў няправільным для паркоўкі месцы. Але неафіцыйная прычына — за актыўную пазіцыю адносна вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, — распавёў сам актывіст:

– Адносна маёй маёмасці і канфіскаванай машыны міліцыянты чарговы раз даказалі, што права і нейкіх працэсуальных нормаў у Беларусі ўжо няма і ніхто іх не збіраецца выконваць. Прайшло два месяцы з моманту адміністрацыйнай справы, па якой машына канфіскоўвалася. Супрацоўнікі ДАІ выпісалі адвакату пропуск і дазвол забраць машыну, якая невядома чаму знаходзіцца на тэрыторыі РАУС.

Як адзначыў Віктар Клімус, аўто не аддаюць адвакату, што парушае ўсе магчымыя нормы права. Сілавікі патрабуюць асабістай прысутнасці грамадскага дзеяча для перадачы маёмасці, што на дадзены момант фізічна немагчыма.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце