З-за тэхнічнага збою «Белпошта» закрыла аддзяленні па ўсёй краіне



З-за тэхнічнага збою па ўсёй краіне сёння, 5 лістапада, не працуюць аддзяленні «Белпошты».

«Некалькі дзён таму адбыўся тэхнічны збой па ўсёй сістэме” Белпошты”. У сувязі з гэтым спынілі працу ва ўсіх аддзяленнях па ўсёй рэспубліцы. Зараз вядзецца праца па аднаўленні сістэмы абслугоўвання», – паведамілі БелаПАН на прадпрыемстве.

Таксама недаступны і сайт прадпрыемства.

Беларускае Радыё Рацыя