Алег Латышонак: Грамадства абудзілася да палітыкі



„Беларуская рэвалюцыя годнасці” – анлайн дэбаты пад такой назвай адбыліся ў Беластоку 5 лістапада, яны былі арганізаваныя Рэгіянальным асяродкам міжнародных дэбатаў у Беластоку і Факультэтам гісторыі і міжнародных адносін Беластоцкага ўніверсітэта.

Удзельнікі – Агнешка Рамашэўская, дырэктарка тэлебачання “Белсат”, Войцех Каноньчук, намеснік дырэктара Асяродка ўсходніх студыяў імя Марка Карпа, Павел Усаў, беларускі палітолаг і аналітык, Януш Вдзенчак, доктар эканомікі, выкладчык Лодзінскага ўніверсітэта. Мадэратарам выступаў прафесар Алег Латышонак.

З прафесарам Алегам Латышонкам размаўляў Міхал Андрасюк пра асноўныя накірункі дэбатаў.

РР: Беларускага жніўня ніхто ў Еўропе і ў свеце не прадбачыў?

– Можна сказаць, калі фактычна хтосьці і прадбачыў, то не дайшло гэта да публічнага абмеркавання. Магчыма, хто з экспертаў і ведаў, але, напэўна, яго голас не быў выслуханы і пачуты. Я б так сказаў. Ужо ў ліпені падымаліся галасы, што можа быць выбух. Скажам, так ужо пісаў Уладзімір Хільмановіч з Радыё Рацыя. Але такога выбуху, думаю, што сапраўды ніхто не чакаў.

РР: А калі разглядаць прычыны – эканамічныя, палітычныя або самыя звычайныя, што ўлада змахлявала зашмат, намалявала 80%, калі іх было нашмат менш.

– Безумоўна, тут не было аднаго фактару, дзейнічалі розныя. І адным з іх было нахабства ўлады, але з другога боку ўлада, асабліва Аляксандр Лукашэнка, не мог назваць іншай перамогі як 80%, бо ён жа “бацька” народа ў сваім уяўленні. Таму, можа, тое і выбухнула, людзі не маглі ўжо гэтага цярпець. Прычым відавочна, што грамадства абудзілася да палітыкі пасля абсалютнага разгрому апазіцыі ў 2010, потым была вайна ва Украіне. Людзі не хацелі вайны, таму Лукашэнка пэўна думаў, што так ён і будзе ўвесь час. Але вырасла новае пакаленне, якое захацела свайго ўшанаваць. Так што тут ёсць шмат прычын. Напэўна, няма адной.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя