Аляксандр Краўчук: Працадаўцу трэба зацікавіць ільготамі



Чалавек з інваліднасцю 2 групы з вёскі Дзявяткі Кобрынскага раёна Аляксандр Краўчук хоча ў рэальнасці пераадолець дыскрымінацыю, з якой сутыкаюцца беларускія інваліды штодзённа і паўсюдна. Ён прапанаваў дзве важныя папраўкі ў праект “Закона аб інвалідах і іх сацыяльнай інтэграцыі” на сустрэчы з міністрам працы і сацыяльнай абароны Ірынай Касцевіч.

Кажа Аляксандр Краўчук:

– Шляхоў для абароны інвалідаў ад дыскрымінацыі і метадаў там ніякіх не пазначана, таму я прапанаваў увесці ў кожным раённым, абласным горадзе і ў Менску пасаду юрыста ці адваката. Ён будзе на дзяржаўным забеспячэнні і бясплатна аказваць паслугі для інвалідаў у іх абароне ад дыскрымінацыі.

Аляксандр Краўчук не абмінуў і пытанне квоты пры працаўладкаванні. Па прапанове дзяржавы прадпрыемствы звыш 100 работнікаў павінны працаўладкаваць і пэўную колькасць інвалідаў. Прымусовая „абязалаўка” практычнага плёну не дасць. Працадаўцу трэба зацікавіць ільготамі, упэўнены Краўчук.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя