Апошняя дэманстрацыя



Перакажу гісторыю пра 7 лістапада 1991 года ў Воршы.

Гэта быў апошні год, калі людзей гналі на дэманстрацыю. Яшчэ існаваў Савецкі Саюз. 

Пры падыходзе да плошчы калонам даводзілася доўга стаяць.

Калону ад Інструментальнага завода гналі па вуліцы Міра, пасля па Астроўскага да Камсамольскай да парка, а пасля па вуліцы Леніна калона мусіла ўступіць на плошчу, дзе трыбуны.

Было халодна.

А каля парка зусім адзін пасярэдзіне вуліцы стаяў Мікалай Разумаў – бледны ў чорным доўгім скураным плашчы.

Раскінуўшы рукі, ён звяртаўся да калоны:

„Куда вы идёте? Зачем?”.

Дробныя заводскія начальнікі з азартам і нянавісцю з ім лаяліся.

А людзі, як ішлі, так і ішлі.

Можа не ўсе цяпер памятаюць, хто такі Мікалай Разумаў – героі барыкад хутка забываюцца.

Гэта харызматычны і вельмі прываблівы знешне лідар, у красавіку 1991 годзе вывёў людзей на рэйкі, якія на 3 сутак заблакавалі чыгунку щ Воршы – стратэгічным чыгуначным цэнтры, спынілі цягнікі. 

А можа гэта і 1 траўня было, але было.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ