У менскую кавярню адразу пасля адкрыцця прыйшлі новыя праверкі
Пра гэта паведамілі супрацоўнікі кавярні ў сацсетках.
Кавярна O’Petit у Менску ледзь паспела адкрыцца пасля „выпраўлення парушэнняў”, якія знайшла санстанцыя, а ў яе ўжо прыйшлі МНСнікі.
Гэта тая самая кавярня, дзверы ў якой разбіў дручком начальнік мінскага ГУБАЗіК. 26 кастрычніка, як і шмат якія іншыя месцы, O’Petit страйкавала, пасля чаго на яе пасыпаліся праверкі.