Павел Латушка зрабіў заяву пасля „Маршу народаўладдзя”



Сябра Каардынацыйнай рады Павел Латушка зрабіў заяву пасля “Маршу народаўладдзя”, на якім былі затрыманыя больш за тысячу чалавек.

Латушка назваў героямі тых, хто змагаецца з рэжымам Лукашэнкі і сказаў, што падзяляе “боль і жах” блізкіх затрыманых людзей. Ён заявіў, што за жорсткімі дзеяннямі і заявамі Лукашэнкі няма ніякага тонкага разліку — “гэта адчайны страх і помста загнанага ў кут дыктатара”.

Латушка адзначыў, што на сусветнай арэне Лукашэнка страціў правасубʼектнасць, а ў Беларусі яму супрацьстаіць увесь народ. “Мы ніколі не спынімся дзеля ўсіх нас і свабоднай будучыні”, — напісаў Павел Латушка.

Беларускае Радыё Рацыя