За суткі ў Беларусі зарэгістравана 983 новыя выпадкі COVID-19
Колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 107.262 (+983 за апошнія суткі), памерла 1.011 чалавек (+4), паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
За суткі прырост новых выпадкаў каронавіруснай інфекцыі крыху зменшыўся: 8 лістапада было зафіксавана 996 заражаных і тры смерці.
Міністэрства адзначае, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 ачунялі і выпісаныя 91.353 пацыенты (355 за апошнія суткі).
З сённяшняга дня, 9 лістапада, на тэрыторыі Гомельскай вобласці ўведзены абавязковы маскавы рэжым. 5 лістапада аналагічнае рашэнне прыняў Магілёўскі гарвыканкам.
Беларускае Радыё Рацыя