Ва Украіне ўвядуць каранцін выхаднога дня



 Ва Украіне ўвядуць каранцін выхаднога дня. Працаваць будуць толькі прадуктовыя крамы, аптэкі, транспарт, аўтазаправачныя станцыі і ветэрынарныя аптэкі, паведаміў міністр аховы здароўя Максім Сцяпанаў.

Рэкамендавана ў выхадныя не праводзіць ніякіх мерапрыемстваў і закрыць гандлёва-забаўляльныя цэнтры.

– У нас не вельмі добрыя справы ў эканоміцы. Мы разумеем, што поўны лакдаўн будзе вельмі-вельмі складана, асабліва малому і сярэдняму бізнесу, перанесці. Мы будзем прапаноўваць жорсткі каранцін выхаднога дня: ад 0 гадзін суботы – да 0 гадзін панядзелка, каб у нашай краіне працавалі выключна прадуктовыя крамы, аптэкі, транспарт. Усё астатняе, усё што тычыцца тых жа самых рэстаранаў, або кавярняў, або іншых устаноў грамадскага харчавання, каб яны працавалі выключна на вынас.

На раніцу панядзелка ва Украіне зарэгістравана 8 687 новых выпадкаў заражэння вірусам COVID-19, гэта менш, чым у папярэднія дні. Тым не менш, на ўсей тэрыторыі краіны щведзены аранжавы ровень эпідэміялагічнай небяспекі, за выключэннем рэгіёнаў з „чырвоным” роўнем, а гэта 112 гарадоў і раённых цэнтращ.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: khreschatyk.news