Нахабныя міліцэйскія ператрусы ў жыхароў Слоніма



Такой нахабнасці за часы праўлення Лукашэнкі ў Слоніме яшчэ не было. Мясцовая міліцыя ажыццявіла ператрус у журналісткі Ганны Валадашчук і ў рэдакцыі “Газеты Слонімскай”, а таксама забрала кампутарную тэхніку, сім-карты, флэш-накапляльнікі.

Міліцыянеры з ператрусам прыйшлі таксама да слонімца Пятра Крышталя, маўляў, нехта  „moreover” у Інтэрнеце абразіў падпалкоўніка Шундрыка С. і яго жонку. І падазрэнне падае на Пятра Крышталя. У Пятра міліцыя ажыццявіла ператрус і забрала чатыры флэшкі, сістэмны блок кампутара, два тэлефоны і дыск. Пасля ператрусу Пётр Крышталь быў запрошаны як сведка абразы міліцыянера. Сам Пётр лічыць, што дзеянні міліцыі звязаныя з яго грамадскай пазіцыяй і ідзе ціск на яго і іншых слонімцаў. Дарэчы, да сённяшніх дзён міліцыя не вярнула слонімцу яго ўласны аўтамабіль і фотаабсталяванне.

Сёння ператрусы адбыліся таксама ў слонімцаў Дзмітрыя Наўгародскага і Аляксандра Салейкі.

Беларускае Радыё Рацыя