Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус падтрымаў беларусаў



Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус падтрымаў беларусаў, якія тры месяцы ўпарта адстойваюць свае грамадзянскія правы і свабоды.

„Тры месяцы мужнай і ўпартай барацьбы за асноўныя правы ў Беларусі. Права выбару і права выказваць сваю волю. Ніхто не можа спыніць гэта”, — напісаў Лінкявічус у Твітары. Свой допіс ён суправадзіў хэштэгамі „#StandWithBelarus #ЖывеБеларусь!”

Напярэдадні акурат споўнілася тры месяцы пасля прэзідэнцкіх выбараў. Больш за 90 дзён беларусы ладзяць акцыі пратэсту, частку з іх улада жорстка падаўляе. Літва прымае беларускіх палітуцекачоў. Менавіта ў гэтую краіну вывезлі з Беларусі Святлану Ціханоўскую.

Беларускае Радыё Рацыя