У Ізраілі правялі перформанс у знак салідарнасці з Беларуссю



Таццяна Тур і Барыс Балтэ правялі сімвалічнае абвязванне чырвона-зялёнымі стужкамі як сімвалам прымусу, пад якім існуе Беларусь часоў Лукашэнкі.

Пра канцэпцыю перформансу, які быў паказаны перад беларускай амбасадай у Тэль-Авіве, распавяла Таццяна Тур:

– Канцэпцыя перформансу адсылае нас да падзей апошніх 93 дзён. Усе гэтыя падзеі асабіста ў мяне выклікалі адчуванне дрэннай БДСМ-сэсіі, і тады я вырашыла, што візуальна гэта павінна выглядаць як звязванне цела чырвона-зялёнай стужкай, як сімвалу рэжыму, які катуе беларусаў і не дае шляху да свабоды.

Пасля таго, як цела Таццяны Тур было звязана, спявачка Ліза Хургіна заспявала песню „Муры” і накінула на Барыса Балтэ бел-чырвона-белы сцяг, які ўшчуніў яго, і той пачаў развязваць чырвона-зялёныя „кайданы”.

Супрацоўнікі беларускай амбасады ў Ізраілі спрабавалі выклікаць на ўдзельнікаў перформансу паліцыю, аднак тая рассудзіла, што нічога супрацьзаконнага не адбываецца. Удзельнікі мастацкай акцыі вераць, што беларускі народ пераможа і неўзабаве паліцыя будзе дзейнічаць у рамках закону і ў самой Беларусі.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя