Блакуюцца рахункі беларусаў, якія атрымлівалі кампенсацыі ад BY_help



Сілавікі пачалі блакаваць рахункі беларусаў, якія атрымлівалі кампенсацыі ад ініцыятывы BY_help. Пра гэта паведаміла «Наша ніва» са спасылкай на аднаго з заснавальнікаў ініцыятывы Аляксея Лявончыка.

«Ад сённяшняй раніцы нам паступаюць паведамленні, што на патрабаванне СК, КДБ ці падобнай інстытуцыі пачалося масавае блакаванне рахункаў атрымальнікаў нашай дапамогі», — напісаў Аляксей Лявончык у сваім Фэйсбуку.

Кампанія BY_help дапамагае арыштаваным, аштрафаваным, параненым, збітым, а таксама, у выключных выпадках, аплачвае адвакатаў. Паводле справаздачы, кампанія падтрымала больш за 3300 заявак ад беларусаў, якія сталі ахвярамі рэпрэсій. Усяго заявак у базе больш за 8700.