Каардынацыйная рада заявіла, што не вядзе ніякіх перамоваў з Васкрасенскім
Экс-палітвязень Юры Васкрасенскі зарэгістраваў установу «Круглы стол дэмакратычных сіл» — для арганізацыі перамоваў з уладамі.
Паводле Васкрасенскага, гатоўнасць да ўдзелу ў такім дыялогу выказалі ў Каардынацыйнай радзе, адкуль яму выслалі 70 старонак сваіх прапановаў і зменаў у дзейнае заканадаўства.
Аднак у прэсавай службе Каардынацыйнай рады заявілі з гэтай нагоды: «Каардынацыйная рада не вядзе дыялог з Юрыем Васкрасенскім і не накіроўвала ніякіх прапаноў па змяненні заканадаўства».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Тут.бай