У Пінскім ІЧУ пагоршылі ўмовы ўтрымання для ўдзельнікаў пратэстаў
У Пінскім ізалятары часовага ўтрымання ўзмоцнілі рэжым для актывістаў, якія адбываюць адміністрацыйны арышт. Адміністрацыя ўстановы пачала ўжываць правілы ў адпаведнасці са статутам: пад’ём а 6-й раніцы і да адбоя забіраюць матрацы, абмежаваная колькасць перадачаў з волі. Але гэта датычыць толькі прыхільнікаў перамен.
Па словах праваабаронцы Алеся Рамановіча, пра такія захады асабіста папярэджваў кіраўнік ізалятара Ігар Верыч:
– Хутчэй за ўсё гэта спосаб, каб людзі пачалі аплочваць паслугі ІЧУ за харчаванне. Верыч так і сказаў, што пакуль не будзе аплаты, могуць быць другія ўмовы ўтрымання.
Праваабаронца не выключае і таго, што адміністрацыя мае крыўду на актывістаў, якія паспрабавалі навесці санітарны паратак у ізалятары, прынамсі, каб камеры пачысцілі ад клапоў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: 1pinsk.by