Мінздароўя дазволіла фельчарам і памочнікам лекара выпісваць бальнічныя



Міністэрства аховы здароўя дазволіла, каб бальнічныя выпісвалі не толькі дактары, але і сярэдні медперсанал — фельчары і памочнікі лекара па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе. Адпаведны загад №1191 падпісаны 10 лістапада 2020 года.

Дакумент дзейнічае толькі на перыяд уздыму інфекцыйнага захворвання.

Пры гэтым падкрэсліваецца, што такое права атрымаюць не ўсе медработнікі з сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыяй, а толькі самыя высокакваліфікаваныя. Іх спісы будуць зацвярджацца ў Мінздароўя, галоўных упраўленнях па ахове здароўя аблвыканкамаў, камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама, тэрытарыяльных органах Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы.

Дарэчы, гэтая ж пастанова вызначае, што бальнічны сярэднім медперсаналам можа выдавацца не больш як на 10 каляндарных дзён.

Беларускае Радыё Рацыя