Закрыццё межаў – страх пакуль яшчэ дзеючай улады за сваю будучыню



Закрыццё беларускіх межаў і спроба не пускаць у краіну ўласных грамадзянаў — гэта страх пакуль яшчэ дзеючай улады за сваю будучыню. Яны турбуюцца за тое, што людзі, якія ўдзельнічаюць у пратэстах ці страйках, пасля рэпрэсій проста могуць выехаць за мяжу і не вярнуцца, — перакананы прадстаўнік берасцейскага агенцтва Propus, якое займаецца беларуска-польскім турызмам, Яўген Скрабутан:

– Гэта, напэўна, проста спроба запалохаць людзей, прынамсі тых, якія не баяцца і могуць пакінуць сваю працу, звольніцца альбо забаставаць з надзеяй, што яны знойдуць сваё месца за мяжой. Ён такім чынам, напэўна, спрабуе паказаць, што дарогу назад ён ім адсячэ і што “паспрабуйце толькі з’едзьце – назад я вас ужо не пушчу”.

Згодна ўласнага загаду Аляксандра Лукашэнкі, назад у краіну зараз выбарачна не пускаюць студэнтаў, што вучацца за мяжой. Гэта ў першую чаргу парушэнне беларускай Канстытуцыі і базавых правоў чалавека.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце