На «Гродна Азоце» каронавірусам заразіліся ўжо 628 чалавек



На «Гродна Азоце» каронавірусам заразіліся ўжо 628 чалавек, паведамляе газета прадпрыемства «Гарадзенскі Хімік». За два тыдні гэтая лічба павялічылася больш чым на 100 чалавек, перадае TUT.BY.

На 11 лістапада з каронавірусам 124 супрацоўнікі, яшчэ 504 работнікі перахварэлі ім раней і паправіліся. Тут гаворка ідзе пра тых, у каго лабараторна пацверджаны COVID-19. Акрамя таго, цяпер у медыка-санiтарнай часткі прадпрыемства на лячэнні з ВРВІ знаходзяцца 404 чалавекі.

Дыягнаставаны 7 пнеўманій.

Беларускае Радыё Рацыя