Абсурд выхаднога дня



Украіну захліснула хваля пратэстаў. Палітычных. Але толькі ў сферы палітыкі аховы здароўя. Урад уводзіць каранцін выхаднога дня. Тым самым, змяніўшы яго адаптыўную форму на лакдаўн. Працаваць будуць толькі прадуктовыя крамы, аптэкі, у тым ліку і ветэрынарныя, банкі, пошта і СТА.

Здавалася б, добрыя намеры і клопат. Але ці ёсць у гэтым логіка і чым гэта небяспечна для мясцовых бюджэтаў? Няўжо кафэ і рэстарацыі, якія працуюць пяць дзён у тыдзень, прынясуць менш шкоды, чым поўная забарона іх працы два дні на тыдзень? Тое ж самае тычыцца гандлёвых і забаўляльных цэнтраў. Ці ж патэнцыйна загружаныя спартзалы, басейны і фітнес цэнтры з перапынкам на два дні.

Практычна ва ўсіх рэгіёнах Украіны людзі выходзяць на пратэсты з патрабаваннем адмяніць гэтае рашэнне ўрада. Асаблівую актыўнасць праяўляюць працаўнікі рэстараннага бізнесу, тым самым далучаючыся да Ўсеўкраінскага мітынгу рэстаратараў. І, прынамсі, ужо сёння мясцовая ўлада Львова, Чаркас, Роўна, Адэсы і Чарнігава адмовілася выконваць рашэнні Кабміна, слушна лічачы, што новыя абмежаванні ніяк не паўплываюць на дынаміку захворвання, затое могуць нашкодзіць бізнэсу. І, у рэшце рэшт, няўжо ў віруса ёсць выходныя?

Беларускае Радыё РАЦЫЯ