У Берасці студэнцкі пратэстны рух не сціхае



Адлічэнні з універсітэтаў не спыняць моладзь, а пратэсты студэнтаў не сціхнуць. У гэтым перакананы прававы кансультант Студэнцкай ініцыятыўная групы, прыхільнік Задзіночання Беларускіх Студэнтаў Максім Кавалёў. Эксперт у галіне студэнцкага руху адзначыў, што пакуль складана казаць пра тое, да чаго прывялі пратэсты і куды яны ідуць:

– На самой справе вельмі складана адказаць хто і на якім этапе знаходзіцца, таму што сама арганізацыя, маю на ўвазе Студэнцкая  ініцыятыўная група, яна дэцэнтралізаваная. І ў кожным універсітэце свая асобная сітуацыя. Можна сказаць тое, што студэнцкі рух жыве. Усе стачкамы таксама жывуць. Пытанні долькі да фармату акцый.

Максім Кавалёў звярнуў увагу, што ціск на студэнтаў і выкладчыкаў будзе толькі ўзмацняць пратэстны настрой. З кожным разам будзе далучацца да акцый і выходзіць усё больш і больш людзей.

Беларускае Радыё Рацыя