У Мазыры затрымалі праваабаронца Уладзіміра Целяпуна



У Мазыры 15 лістапада затрымалі праваабаронца „Вясны” Уладзіміра Целяпуна. Пра гэта паведамляе „Палеская вясна”. А палове дзясятай вечару стала вядома, што яго ўсё ж адпусцілі.

Як паведаміла „Палескай Вясне” відавочца падзеяў, карнікі пачалі затрымліваць людзей – спачатку аднаго, потым другога, трэцяга. Людзі спрабавалі адбіць тых, хто трапіў у лапы супрацоўнікаў МУС. У гэты час у бок тузаніны скіраваўся і Уладзімір Целяпун, які здымаў тое, што адбывалася, на мабільны тэлефон.

Але яго таксама схапілі і пазней яго бачылі ў машыне міліцыі. А 15.06 ён паведаміў калегам па праваабарончым цэнтру «Вясна», што знаходзіцца ў РАУС і чакае апытання. Станам на 19-ю гадзіну Уладзімір Целяпун на волю не выйшаў.

Адказнасць за затрыманне людзей на бульвары Юнацтва ў Мазыры ўзяў на сябе часовы выканаўца абавязкаў начальніка аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі Мазырскага РАУС маёр Аляксандр Пашэвіч