У Менску прайшоў 7-ы марш пенсіянераў



16 лістапада – 100ы дзень пратэстаў. Праваабаронцы паведамляюць пра больш за 1100 затрыманых у нядзелю. Над імі ідуць суды. Але ў Менску на марш сабраліся пенсіянеры.

16.20. Удзельнікі маршу – і пенсіянеры, і медыкі – сталі ў круг на плошчы Якуба Коласа і праспявалі «Разбуры Турмы муры», потым «Купалінку». Людзі патроху разыходзяцца.

16.00. Марш пенсіянераў дайшоў да Плошчы Якуба Коласа. Тут яны частуюцца гарбатай і печывам. Удзельнікі  ўсклалі кветкі і плакаты да помніка, запальваюць лампадкі. «Не забудземся, не прабачым», «За што забілі Рому?» – скандуюць людзі.

15.20 Калона пенсіянераў перайшла мост праз Свіслач і набліжаецца да плошчы Перамогі. «Бабушки и деды, идем до победы», скандуюць людзі.

15.05 Галава калоны маршу пенсіянераў ужо прайшла цырк, а хвост яшчэ каля Палаца прафсаюзаў.

Удзельнікі прыйшлі з плакатамі ў памяць аб загінуўшым Рамане Бандарэнку, у іх былі чорныя стужкі і ўжо традыцыйныя белчырвона-белыя сцягі і кветкі.

Фота і відэа tut.by