У Гародні прайшоў „Марш мудрасці”



Больш за 20 пенсіянераў прынялі ўдзел у „Маршы мудрасці”. Шэсце прайшло праз плошчу Леніна, вуліцы Сацыялістычную і Кірава. 

Дварамі пенсіянеры выйшлі на Савецкую вуліцу да помніка Фары Вітаўта, дзе знаходзіцца мемарыял памяці Рамана Бандарэнкі. 

Там яны ўсклалі кветкі. Удзельнікаў акцыі суправаджалі міліцыянты ў форме.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: svaboda.org