Латвія ўключыла ў „чорны спіс” прэзідэнта федэрацыі хакея Беларусі



Міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч уключыў прэзідэнта федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыя Баскава ў спіс непажаданых асоб. Пра гэта паведаміў сам Рынкевіч у сацыяльных сетках.

Рынкевіч выступіў з заявай усяго за некалькі дзён да пасяджэння Савета Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF), на якім будзе прынятае рашэнне аб правядзенні чэмпіянату свету 2021 года ў Рызе і Менску. Як вядома, падзеі апошніх месяцаў у Беларусі выклікалі сур’ёзныя асцярогі з нагоды арганізацыі турніру.

Разам з Баскавым у спіс непажаданых асоб Латвійскай Рэспублікі ўключаны і беларускі кікбаксёр Дзмітрый Шакута.

Па папярэдніх дадзеных, Баскаў і Шакута могуць быць датычныя да нападу, пасля якога памёр 31-гадовы жыхар Менска Раман Бандарэнка.

delfi.lv

Фота: hockey.by