Пра сіняга Дзеда мароза
Дзяды марозы на Шаркаўшчыне сёлета будуць сінімі. Чырвонай футры з белымі ўстаўкамі, як мы прызвычаіліся бачыць у дзяцінстве, не будзе. Як паведамляе партал “Народныя навіны Віцебска”, закупку касцюмаў Дзядоў марозаў праводзіць Шаркаўшчынскі раённы цэнтр. І колер касцюма менавіта сіні. Як жа спалохаліся ў раённым цэнтры Шаркаўшчыны, што ажно адмовіліся ад чырвона-белага касцюма. Яно і зразумела, спачатку касцюм чырвона-белы, потым усе пачнуць “Жыве, Беларусь” скандаваць чырвона-белым дзядам марозам, а потым можна і без працы застацца. Ці ўвогуле апынуцца ў камерах разам з пратэстоўцамі. Карацей, у Шаркаўшчынскім раённым цэнтры рызыкаваць не сталі: узялі і памянялі колер дзядоў марозаў. І цяпер на Шаркаўшчыне будуць ідэалагічна правільныя дзяды марозы. Прынамсі, паводле колеравай афарбоўкі.
А ўвогуле, чаго спыняцца на дасягнутым. Падумаеш, чырвона-белых дзядоў марозаў не будзе! Трэба і на іншыя чырвона-белаыя прадметы звярнуць увагу і замяніць на іншыя колеры. Напрыкад, цукеркі “Рафаэлло”, бела-чырвоныя кветкі амарЫліс ці рыбкі вакін. Усё забараніць ці замяніць на іншы колер!